На мінскай «Камароўцы» прапануюць даведацца сваю вагу ў бульбінах
- 19.05.2026, 17:05
Як гэта зрабіць?
На Камароўскім рынку ў Мінску з’явіўся незвычайны арт-аб’ект. Фотазона з інтэрактыўнымі вялікімі вагамі ў стылі пачатку 1990-х створаная ў крытай частцы рынку. Пра новы арт-аб’ект пішуць супрацоўнікі «Камароўкі» ў Instagram.
Галоўная асаблівасць вагаў у тым, што яны вымяраюць вагу не ў кілаграмах, а ў колькасці адборных бульбін.
Карыстальнікі сацсетак ужо іранізуюць, што рынку бракуе звычайных вагаў, на якіх можна праверыць вагу набытых прадуктаў, бо некаторыя прадаўцы часта абвешваюць пакупнікоў.