Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Сургут — Наваполацк»
- 19.05.2026, 17:53
Пашкоджаны ключавы вузел нафтаправода.
Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ ў панядзелак, 18 мая, правялі аперацыю ў глыбокім тыле агрэсара. Быў паспяхова паражаны буйны вузел нафтаправода «Сургут — Наваполацк», які злучае Сібір і Балтыку. Падрабязнасці былі апублікаваныя ў афіцыйным акаўнце ССО ў Facebook.
Аб’ект знаходзіцца каля горада Семібратава (Яраслаўская вобласць, РФ), гэта каля 800 км ад украінскай мяжы. Наступствы ўдару ўдакладняюцца.
У ССО адзначылі, што паражаны вузел «Яраслаўль-3» належыць расійскай кампаніі «Транснафта» — ключаваму аператару транспартавання нафты да партоў на Балтыцы.
«Паражэнне нафтаперапрацоўчай і лагістычнай інфраструктуры ворага зніжае яго эканамічныя магчымасці весці вайну супраць Украіны», — адзначылі ў ССО.