BE RU EN

Z-прапагандыст заклікаў расіян рыхтавацца да таго, што Пуціна хутка не стане

  • 2.05.2026, 17:27

Распад адбудзецца па сцэнары СССР.

Час кіравання Уладзіміра Пуціна ў Расіі падыходзіць да канца, а краіну чакае вялікі транзіт улады па выніках «не трыумфальнай вайны». Такі прагноз апублікаваў расійскі ультрапатрыёт і Z-блогер Максім Калашнікаў, піша «Дыялог».

Ён чакае, што ў РФ наступіць «перыяд хаосу і нестабільнасці». Паводле яго меркавання, «эліты» прывядуць да ўлады слабую марыянетку, з дапамогай якой паспрабуюць аднавіць адносіны з Захадам і дамагчыся зняцця санкцый.

«Чакаю непазбежнай міжкланавай барацьбы за перадзел сфер уплыву, уласнасці і фінансавых плыняў», — напісаў Калашнікаў.

Згодна з яго прагнозам, сілавыя структуры да гэтага моманту будуць аслабленыя, раз'яднаныя і дэмаралізаваныя вынікамі так званай «СВО». На фоне падарванай эканомікі чакаецца ўсплёск злачыннасці, абвастрэнне міжнацыянальных канфліктаў і радыкалізацыя грамадства.

Асаблівую ўвагу блогер надае ветэранам «СВО», якія, паводле яго слоў, будуць азлабленыя, вярнуўшыся ў «бядотнае і неўладкаванае жыццё». Калашнікаў не выключае нават распаду РФ па «савецкім» сцэнары.

«Усё гэта стварае пагрозу аналага канца 1980-х і пачатку 90-х. Як мінімум на пару гадоў», — канстатаваў Z-патрыёт.

Апошнія навіны