Віталій Пінчук распавёў, на што выдаткуе першы заробак у «Нэшвіле»
- 2.05.2026, 19:36
Беларускі хакеіст перайшоў у клуб НХЛ.
24-гадовы беларускі нападнік «Нэшвіла» Віталій Пінчук распавёў пра тое, як выдаткуе першы заробак у новым клубе, піша («Трыбуна»https://by.tribuna.com/hockey/1113072682-vital-pinchuk-na-pershy-zarobak-u-neshvile-mozha-nabudu-mas/).
– На што выдаткую першы заробак? Пакуль не ведаю, шчыра, не думаў. Можа, вазьму нейкую машыну, якую потым можна будзе ў Беларусь прывезці, – сказаў Пінчук.
Паведамлялася, што ў клубе НХЛ беларус можа зарабіць да $2 мільёнаў.