BE RU EN

Фіцо падтрымаў уступленне Украіны ў ЕС

  • 2.05.2026, 20:15

Нечаканая заява прэм'ер-міністра Славакіі.

Славакія падтрымлівае імкненне Украіны стаць членам Еўрапейскага саюза. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Роберт Фіцо публічна заявіў у «Фэйсбуку» пасля гутаркі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Па словах Фіцо, у іх «розныя меркаванні па некаторых пытаннях», але ёсць «агульны інтарэс у добрых і сяброўскіх адносінах паміж Славакіяй і Украінай».

«Я пацвердзіў, што Славакія падтрымлівае амбіцыі Украіны далучыцца да ЕС, таму што Славакія хоча, каб Украіна як наш сусед была стабільнай і дэмакратычнай краінай», — напісаў Фіцо.

Ён пацвердзіў, што сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім ужо ў панядзелак у Ерэване на саміце ЕПС. А далей будуць узаемныя візіты ў Кіеў і Браціславу.

«Я таксама падкрэсліў, што ніякае мірнае пагадненне ў вайне з РФ немагчыма без згоды украінскага боку», — дадаў Фіцо.

Апошнія навіны