BE RU EN

У Украіну з Беларусі заляцела паветраная цэль

  • 2.05.2026, 22:11

Магчыма, гэта паветраны шар.

Паветраная цэль з Беларусі ўвечары 2 мая перасекла дзяржаўную мяжу з Украінай, паведамілі маніторынгавыя Telegram-каналы, заўважыў сайт New Voice.

Маніторы мяркуюць, што гэта паветраны шар. Яго фіксавалі над Чарнобыльскай зонай адчужэння.

Пры гэтым а 21:12 паводле мінскага часу ў Кіеве абвясцілі паветраную трывогу. У КОВА паведамілі, што ў вобласці зафіксаваны рух БПЛА, у рэгіёне працуюць сілы СПА.

У той жа час раней кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБО Украіны Андрэй Каваленка папярэджваў пра магчымыя правакацыі з боку Беларусі.

«Што да Беларусі — усе іх дзеянні ў памежжы фіксуюцца; паводле стану на зараз, з таго боку магчымыя хіба дробныя правакацыі, якія абыдуцца даражэй менавіта беларускаму боку. Не больш. Таму лепш іх беларусам не рабіць», — пісаў ён.

2 мая прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што напярэдадні назіралася «спецыфічная актыўнасць» каля мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны