BE RU EN

Да канца мая ва Украіне прадставяць новую сістэму выплат для вайскоўцаў

  • 20.05.2026, 1:52

Сырскі раскрыў падрабязнасці.

Ва Украіне да канца мая плануюць абнародаваць і зацвердзіць новую сістэму грашовага забеспячэння для вайскоўцаў з дадатковымі даплатамі для байцоў на перадавой. Пра гэта галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў у інтэрв'ю «Мілітарнаму2, якое апублікавана на YouTube 19 мая.

Паводле яго слоў, мінімальны ўзровень выплат для ваеннаслужачых складзе 30 тыс. грн.

Асобныя дадатковыя выплаты плануецца ўвесці для вайскоўцаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у актыўных баявых дзеяннях і служаць на самых дэфіцытных напрамках.

«Перш за ўсё гэта вайскоўцы механізаваных, мотапяхотных, дэсантна-штурмавых брыгад, а таксама марской пяхоты. То бок тых пасадаў, якіх найбольш не стае на полі бою», – патлумачыў галоўнакамандуючы.

Ён адзначыў, што параметры новай сістэмы грашовага забеспячэння будуць залежаць ад патрэбаў арміі, сітуацыі на фронце і тэмпаў мабілізацыі.

«Гэта павінна стварыць дадатковы стымул. Усе лічбы будуць вызначацца Генеральным штабам. І гэта, зноў жа, звязана з узроўнем мабілізацыі і сітуацыяй на полі бою», – адзначыў Сырскі.

Паводле яго слоў, адпаведныя змены павінны быць абнародаваныя і зацверджаныя да канца мая, пасля чаго пачнецца працэс увядзення новай сістэмы.

Апошнія навіны