Вэнс: Трамп зрабіў для выжывання Украіны больш, чым усе прэзідэнты
- 20.05.2026, 6:06
Віцэ-прэзідэнт успомніў пра пастаўкі ва Украіну падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс расхваліў амерыканскага лідара Дональда Трампа за яго ролю ў «выжыванні» Украіны.
Пра гэта Вэнс заявіў падчас зносін з журналістамі.
Адзін з журналістаў спытаў у Вэнса, чаму ЗША вырашылі «ўзнагародзіць» расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна тым, што адмовіліся разгартаць у Польшчы каля чатырох тысяч сваіх салдат.
«Шчыра кажучы, не было прэзідэнта, які зрабіў бы больш для таго, каб Украіна перажыла ўварванне Расіі, чым Дональд Трамп», — сказаў Вэнс.
Таксама ён узгадаў заяву амерыканскага прэзідэнта пра тое, што Барак Абама «даў украінцам прасціны», а Трамп «даў украінцам Javelin».
«Менавіта гэтыя Javelin забяспечылі тое, што Украіна дагэтуль захоўвае свой тэрытарыяльны суверэнітэт», — лічыць віцэ-прэзідэнт.
Паводле яго слоў, знешняя палітыка Трампа не ў тым, каб узнагароджваць Пуціна або караць Польшчу, а ў тым, каб прасоўваць еўрапейскую «незалежнасць і суверэнітэт».