«Арсенал» датэрмінова стаў чэмпіёнам Англіі
- 20.05.2026, 11:52
Футбалісты лонданскага клуба чакалі гэтага 22 гады.
Лонданскі «Арсенал» датэрмінова стаў чэмпіёнам англійскай «Прэм'ер-лігі» сезону 2025/26 пасля таго, як «Манчэстэр Сіці» ў матчы 37-га тура згуляў унічыю з «Борнмутам» з лікам 1:1 і канчаткова страціў матэматычныя шанцы дагнаць лідара.
Гэты вынік дазволіў балельнікам «Арсенала» пачаць чэмпіёнскія святкаванні ў Паўночным Лондане. Для клуба гэта 14-ы тытул чэмпіёна Англіі на найвышэйшым узроўні. Апошні раз «кананiры» заваёўвалі тытул у сезоне 2003/04 — 22 гады таму.
Для галоўнага трэнера Мікеля Артэты гэты трафей стаў чацвёртым на чале каманды. Раней ён ужо прыводзіў «Арсенал» да перамогі ў Кубку Англіі ў 2020 годзе, а таксама двойчы выйграваў Суперкубак Англіі — у 2020 і 2023 гадах.