BE RU EN

У Беларусь ідуць адразу чатыры стыхіі

  • 20.05.2026, 14:35

Абвешчаны трэці ўзровень небяспекі.

Заўтра ў Беларусі чакаецца складаная пагодная сітуацыя — сіноптыкі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Белгідрамет) абвясцілі на чацвер, 21 мая, аранжавы ўзровень небяспекі.

Паводле прагнозаў спецыялістаў, на краіну адначасова абрынуцца навальніцы, моцныя ліўні, шквалісты вецер і месцамі град. Неспрыяльныя пагодныя з’явы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым на ўсходзе краіны днём тэмпература паветра можа падняцца да +30…+31°C.

Апошнія навіны