Пуцін — пустышка, што надзімае шчокі
- 20.05.2026, 14:53
Блогер Рэмесла распавёў, чым скончыўся візіт у Кітай.
Расійскі палітолаг і блогер Ілья Рэмесла, які яшчэ нядаўна працаваў на Крэмль, рэзка высмеяў візіт Пуціна ў Кітай і назваў яго «пустышкай, што надзімае шчокі», піша «Диалог.UA».
Паводле яго слоў, сустрэчу з Сі Цзіньпінам расійскія ўлады падаюць як геапалітычны поспех, але рэальныя вынікі выглядаюць слаба: замест буйных эканамічных рашэнняў — адна дэкларацыя і пара агульных заяў. Рэмесла адзначыў, што сярод галоўных дакументаў па выніках візіту — «дэкларацыя аб шматпалярным свеце» і сумесная заява пра «добрасуседства і сяброўства».
«Моцна. Дзеля гэтага безумоўна варта было ехаць у Кітай і траціць дзясяткі мільёнаў долараў з бюджэту. І вось гэтую туфту Пуцін пры падтрымцы крэмлёўскіх СМІ (у крэмлёўскім Telegram ужо шмат выпускаў пра Кітай) будзе ўпіхваць грамадзянам Расіі, выстаўляючы сябе вялікім геапалітыкам. Не паддавайцеся. Перасылайце пасты іншым, каб і яны не паддаваліся. Пуцін — звычайная пустышка, што надзімае шчокі», — напісаў Рэмесла. Ён заявіў, што Крэмль цяпер будзе прадаваць гэтыя вынікі расіянам як доказ велічы Пуціна і яго статусу «вялікага геапалітыка». Пры гэтым, на думку Рэмеслы, ніякіх прарыўных дамоўленасцяў Масква не атрымала. Для Крэмля гэта балючы сігнал: Пуціна крытыкуюць ужо не толькі праціўнікі вайны, але і былыя ўдзельнікі праўладнага асяроддзя. На фоне залежнасці Расіі ад Кітая нават Z-аудыторыя бачыць, што гучныя візіты заканчваюцца паперамі і дэкларацыямі без вялікага выніку.