BE RU EN

У турысткі з Расіі здарыўся культурны шок у беларускім цягніку

  • 20.05.2026, 17:34

Беларусы жорстка адказалі на хамства расіянкі.

Расіяне едуць у Беларусь, каб пранікнуцца культурай і традыцыямі нашай краіны. Некаторыя нават здымаюць відэаролікі пра сваё знаёмства з суседняй дзяржавай.

Для трох расіянак яно пачалося ў беларускім цягніку «Масква — Мінск». Здзіўленне ў адной з гасцей з Расіі выклікала тое, што назвы прадуктаў у меню напісаныя не па-руску, заўважыў сайт Charter97.org.

Яна, лаячыся матам, з насмешкай паспрабавала прачытаць назвы печыва «Слодыч» і цукерак «Журавінка» і, урэшце, звярнулася да сябровак з пытаннем: «Якога х… тут усё па-беларуску? Мы ж на тэрыторыі Расіі!»

Сяброўкі паспрабавалі патлумачыць, што яны знаходзяцца ў беларускім цягніку, а ад таго, што ён знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, расійскім ён не становіцца. Паколькі турыстка не зразумела, давялося прывесці іншыя аналогіі.

«Ты думаеш, што калі самалётам «Аэрафлота» прылятаеш у Бангкок, ён становіцца тайскім? Не. У расійскім самалёце кормяць расійскай ежай, у беларускім — беларускай», — сказала адна з турыстак.

Трэба адзначыць, што назву нашай краіны госці з Расіі вымавілі амаль правільна.

Увага, ненарматыўная лексіка!

Wyświetl w Threads

Адзначым, беларусы жорстка адказалі на хамства расіянкі ў каментарыях.

Апошнія навіны