Трамп сачыў за цырымоніяй сустрэчы Пуціна ў Кітаі
- 20.05.2026, 18:09
Пра гэта паведаміў сам прэзідэнт ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сачыў за цырымоніяй сустрэчы расійскага калегі Уладзіміра Пуціна у Кітаі. Пра гэта кіраўнік Злучаных Штатаў заявіў журналістам, відэа публікуе DRM News.
«Я глядзеў», — сказаў амерыканскі лідар, маючы на ўвазе тэлетрансляцыю сустрэчы ў Пекіне расійскага дыктатара, які прыбыў з візітам у КНР.