Украінскія байцы мадэрнізавалі перахопнік Sting сеткамётам і злавілі 9 расійскіх БПЛА
- 20.05.2026, 18:31
Перахопнік працуе ў стылі Чалавека-павука.
Байцы 10-й асобнай горна-штурмавай брыгады «Эдэльвейс» збілі 9 расійскіх БПЛА з дапамогай дронаў-перахопнікаў STING.
Украінскія вайскоўцы ўдасканалілі беспілотнік сеткамётам і падчас баявых вылетаў лавілі варожыя дроны проста ў паветры.
У выніку траплення ў сетку лопасці БПЛА заблытваліся, пасля чаго паветраная мэта праціўніка падала.
Відовішчнымі кадрамі баявой працы падзяліліся «Дзікія шэршні» ў сваім Telegram-канале.