BE RU EN

У Мінску выдалі кнігу пра Ефрасінню Полацкую для невідушчых дзяцей

  • 20.05.2026, 18:58

Тэкст надрукаваны шрыфтам Брайля.

Прэзентацыя кнігі пра вядомую беларускую асветніцу для невідушчых і слабавідушчых дзяцей, выдадзенай Выдавецкім саветам БПЦ, адбылася ў спецыяльнай школе №188 у Мінску, піша БелТА.

Выданне створана з улікам розных патрэбаў: тэкст надрукаваны шрыфтам Брайля, ёсць аўдыяверсія, а таксама ёсць тактыльная выява іконы, якую можна «разглядзець» навобмацак. Да яе прыкладаецца спецыяльнае апісанне, каб дзеці маглі лепш уявіць сабе вобраз.

Кніга стваралася як комплексны адукацыйны праект. Для тых, хто не чытае па Брайлю, прадугледжаная аўдыяверсія — яе можна паслухаць праз QR-коды. У агучванні ўдзельнічалі прафесійныя артысты і святар.

Аўтары падкрэсліваюць, што выбар постаці невыпадковы: Ефрасіння Полацкая лічыцца не толькі духоўнай заступніцай Беларусі, але і важнай асветніцай, якая развівала адукацыю і культуру. Таму яе вобраз павінен стаць прыкладам для дзяцей.

У бліжэйшы час кнігу перададуць ва ўсе спецыялізаваныя ўстановы краіны, дзе вучацца дзеці з парушэннямі зроку.

Апошнія навіны