BE RU EN

Мадзяр пацвердзіў ліквідацыю 65 курсантаў расійскага палка спецназу «Север-Ахмат» у Данецкай вобласці

  • 20.05.2026, 20:22

Украінскія воіны старанна рыхтавалі аперацыю.

Сілы беспілотных сістэм ЗСУ нанеслі ўдар па цэнтры падрыхтоўкі пілотаў БПЛА РФ і ліквідавалі 65 курсантаў палка спецыяльнага прызначэння «Север-Ахмат» разам з начальнікам цэнтра падрыхтоўкі ў Снежным Данецкай вобласці.

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Броўдзі (Мадзяр) у сераду, 20 мая, паведаміў, што ўдалося пацвердзіць ліквідацыю 65 курсантаў і начальніка «школы» — падпалкоўніка з пазыўным Буры, доктара Расійскай акадэміі ракетных і артылерыйскіх навук. Колькасць санітарных страт ворага ўдакладняецца.

Паводле слоў Мадзяра, аперацыю «Снег Ахмата» старанна рыхтаваў і каардынаваў Цэнтр глыбіннага паражэння СБС разам з разведкай падраздзялення 1-га асобнага цэнтра беспілотных сістэм СБС і СБУ.

Удар па вучэбна-вытворчым комплексе і пункце дыслокацыі 78-га палка быў нанесены ў ноч на 20 мая дронамі middle strike з баявой часткай у 100 кг. У асноўным двухпавярховым комплексе плошчай 2484 кв.м акупанты займаліся зборкай БПЛА і БЧ, там жа знаходзіўся асабовы склад.

«Наяўны ў падвальных памяшканнях запас БК дадаў незабыўных уражанняў тым чарвякам, што знаходзіліся на аб’екце. Такіх цэнтраў падрыхтоўкі расійскай акадэміі ракетных і арт. навук на ТОТ разгорнута тры. Засталося два. Пакуль», — адзначыў Мадзяр.

У Сілах беспілотных сістэм удакладнілі, што паражаны цэнтр падрыхтоўкі і цэх па зборцы БПЛА быў заснаваны і фінансаваўся Расійскай акадэміяй ракетных і артылерыйскіх навук. Украінскія дроны паразілі памяшканне, дзе акупанты выраблялі боекамплект і БПЛА, і адно з памяшканняў паблізу — рамонтную базу, куды перад гэтым прывезлі чатыры браняаўтамабілі «Тыгр». Усе чатыры былі знішчаныя.

Апошнія навіны