BE RU EN

Расійскі аўтагігант пачаў масавыя звальненні з-за страт

  • 20.05.2026, 22:16

Мова ідзе пра КамАЗ.

Генеральны дырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін паведаміў пра неабходнасць скарачэння выдаткаў і перагляду вытворчых планаў на фоне падзення продажаў грузавой тэхнікі і пагаршэння фінансавых паказчыкаў кампаніі.

Пра гэта паведамляе The Moscow Times.

Найбуйнейшы расійскі вытворца грузавікоў КамАЗ пачаў скарачаць персанал і пераглядаць графікі працы супрацоўнікаў з-за зніжэння попыту і значных фінансавых страт.

Паводле даных расійскіх СМІ, у красавіку кампанія скараціла каля 500 работнікаў, а ў маі — яшчэ прыкладна 1,5 тыс. супрацоўнікаў.

Частка персаналу лагістычнага цэнтра сутыкнулася са скарачэннем заработнай платы прыкладна на трэць, а з чэрвеня для іх плануецца ўвядзенне чатырохдзённага працоўнага тыдня.

Таксама паведамляецца, што некаторых супрацоўнікаў адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі.

Акрамя таго, у шэрагу падраздзяленняў скарочана працягласць начных змен, што звязана са спробамі знізіць выдаткі на аплату працы.

Па выніках мінулага года чыстая страта КамАЗа перавысіла 43 млрд рублёў — упершыню з 2019 года. Продажы грузавых аўтамабіляў знізіліся на 16% і склалі каля 14,5 тыс. адзінак.

У цэлым рынак грузавога транспарту, паводле ацэнак аналітыкаў, скараціўся амаль удвая, што ўзмацніла ціск на вытворцаў.

Яшчэ летась, на фоне падзення попыту, КамАЗ ужо пераходзіў на чатырохдзённы працоўны тыдзень — рэжым дзейнічаў з жніўня па лістапад.

Вясной кампанія зноў дапусціла вяртанне да скарочанага графіка з-за падзення продажаў цяжкіх грузавікоў амаль на 40% на пачатку года.

Генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Кагогін раней адзначаў, што рынак грузавой тэхнікі працягвае скарачацца, а ў 2024 годзе прыбытак кампаніі не чакаецца.

У гэтых умовах кіраўніцтва плануе скараціць інвестыцыйную праграму і засяродзіцца на мінімізацыі страт, імкнучыся хаця б выйсці ў нуль.

Апошнія навіны