Палітвязень журналіст Кірыл Пазняк знаходзіцца ў цяжкім стане
- 22.05.2026, 12:17
Ён у бальніцы пры СІЗА.
Палітвязень журналіст Кірыл Пазняк трапіў у бальніцу пры СІЗА ў Калядзічах.
«У бальніцы пры СІЗА-1 у цяжкім стане знаходзіцца мой былы муж, журналіст Кірыл Пазняк. З запушчанымі наступствамі пнеўманіі і кавіда, якія ён падхапіў у ізалятары на Акрэсціна 8 месяцаў таму. Права на ахову здароўя — гэта базавае права чалавека. Прашу тых, ад каго гэта залежыць, зрабіць усё, каб захаваць чалавечае жыццё!» — напісала ў сацсетках яго былая жонка Алена.
Кірыл Пазняк быў затрыманы 4 верасня 2025 года. Тады КДБ абвясціў «экстрэмісцкім фарміраваннем» YouTube-канал «Платформа 375», а журналіста назваў «арганізатарам» гэтага «фарміравання». Таксама затрымалі яго дачку Яніну.