Украінцы высмяялі заявы Лукашэнкі
- 22.05.2026, 13:35
Фотафакт.
Лукашэнка заявіў, што Мінск нібыта не плануе ўцягвацца ў вайну супраць Украіны. У той жа час ён пагразіў сумесным з Расіяй адказам у выпадку нападу на тэрыторыю Беларусі.
У заяве, якую распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ 21 мая, дыктатар заклікае Уладзіміра Зяленскага да перамоваў у «любой кропцы».
Украінцы адказалі на гэта фотажабамі, у якіх высмеялі заявы дыктатара, нагадваючы пра яго паводзіны ў 2022 годзе, калі Беларусь узяла ўдзел у нападзе на іх краіну.
«Галоўнае — не забыць потым сказаць, што на нас напалі», — жартуюць аўтары калажа пра «апраўданні» Лукашэнкі.