BE RU EN

Галоўны трэнер «Манчестер Сіці» Хасэп Гвардыёла пакінуў сваю пасаду

  • 22.05.2026, 16:02

Каталонец трэніраваў гэтую футбольную каманду 10 гадоў.

Галоўны трэнер «Манчестер Сіці» Хасэп Гвардыёла, які прапрацаваў у камандзе 10 гадоў, летам бягучага года пакіне сваю пасаду. Пра гэта паведамляе прэс-служба брытанскага калектыву.

Каталонскі спецыяліст, які ўзначаліў клуб у 2016 годзе і заваяваў з ім 20 буйных трафеяў, адзначыў, што канкрэтных прычын яго сыходу няма.

«Не пытайцеся мяне пра прычыны майго сыходу. Прычын няма, але ў глыбіні душы я ведаю, што прыйшоў мой час. Нішто не вечнае», — сказаў ён.

Апошнія навіны