У Мінску Porsche сутыкнуўся з маршруткай
- 22.05.2026, 17:54
Відэафакт.
На праспекце Незалежнасці ў Мінску 38-гадовы вадзіцель электрамабіля Porsche пры перабудове не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з маршрутным таксі Mercedes.
У выніку аварыі 4-гадовую пасажырку маршруткі агледзела брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, аднак ад яе шпіталізацыі бацькі адмовіліся. Вадзіцелі транспартных сродкаў і іншыя пасажыры ў дапамозе медыкаў не мелі патрэбы, а на месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС г. Мінска.