BE RU EN

У якіх мікрараёнах Мінска жыллё танней, а ў якіх — даражэй

  • 22.05.2026, 19:38

Разбежка дасягае 3000 рублёў за квадратны метр.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва (НКА) абнародавала даныя пра сярэдні кошт нерухомасці ў розных лакацыях Мінска. Разбежка складае 3000 рублёў на адзін квадратны метр, піша «СБ. Беларусь сегодня».

Размяшчэнне жылля ў Мінску ўплывае на яго кошт. Дадаюць да цаны наяўнасць побач рэкрэацыйных зон, вадаёмаў, блізкасць да метро, развітасць інфраструктуры, віды з акна.

Найдаражэйшы квадратны метр у мікрараёнах Вялікая Сляпянка, «Маяк Мінска», парк Чалюскінцаў, «Левада» і ў цэнтры горада — больш за 7600 рублёў. А ў Соснах, Сокале, Дражні, каля Парка высокіх тэхналогій, у раёне мота-велазавода і ў Маляўшчыне метр каштуе менш за 4800 рублёў, паведаміла начальніца ўпраўлення ацэнкі НКА Вераніка Салавёва.

Апошнія навіны