NAVIBAND будзе выступаць з вялікім канцэртам у Варшаве
- 23.05.2026, 8:43
Ужо сёння.
Вядомы беларускі гурт NAVIBAND выступіць з канцэртам у Варшаве. Выступленне адбудзецца ў польскай сталіцы 23 мая ў клубе PROGRESJA. Пачатак канцэрта — ў 20:00.
«Пачуйце унікальнае гучанне і шчырую, неверагодную атмасферу жывога выступлення!
NAVIBAND — гэта музычная сумесь інды, электронікі і аўтэнтычных беларускіх матываў. Светлыя, пазнавальныя галасы і папулярныя мелодыі пераплятаюцца з фальклорнымі элементамі — ад эмацыйных вакальных эмбіентаў да мелодычных поп-кампазіцый.
На канцэртах NAVIBAND заўсёды пануе атмасфера любові, блізкасці і адзінства.
Для сем’яў з дзецьмі падрыхтавана спецыяльная прастора — падчас мерапрыемства будзе працаваць дзіцячая зона, а дзецям да 10 гадоў уваход вольны», — расказалі сайту Charter97.org арганізатары.
Квіткі можна набыць па спасылцы.