Самалёт ЗША правёў разведку Расіі з нечаканага для Крамля месца
- 23.05.2026, 17:39
Дальнасць сродкаў разведкі ARTEMIS II – да 600 кіламетраў.
Амерыканскі самалёт радыёэлектроннай разведкі Bombardier ARTEMIS II здзейсніў разведвальны палёт каля чарнаморскага ўзбярэжжа, падчас якога назіраў за тэрыторыяй Расіі, піша dialog.ua.
Аднак паказальным стаў не сам факт гэтай місіі, бо такія палёты выконваюцца на рэгулярнай аснове, а тое, што разведка вялася з паветранай прасторы Грузіі – краіны, дзе ўрад вядзе палітыку, якую характарызуе лаяльнае стаўленне да Расіі.
Як адзначаюць назіральнікі, якія адсочваюць рух авіяцыі, Bombardier ARTEMIS II узляцеў з аэрадрома «Міхаіл Когэлнічану» ў Румыніі і спачатку правёў разведку над акваторыяй Чорнага мора па сваёй звычайнай траекторыі, а затым дзяжурыў у паветры над тэрыторыяй Грузіі.
Дальнасць сродкаў разведкі ARTEMIS II – да 600 км, то бок ён мог назіраць РЛС і сродкі сувязі на тэрыторыі РФ аж да Астрахані і Элісты, увесь Стаўрапальскі край, а таксама амаль усю акваторыю Каспійскага мора.
Акрамя таго, борт мог назіраць за паўночнай часткай Ірана, аж да гарадоў Мехабад і Рашт.
«Высокатэхналагічны самалёт арміі ЗША ARTEMIS II выконвае незвычайную разведвальна-назіральную місію над Грузіяй», – пішуць назіральнікі.
Яны адзначаюць, што дагэтуль не бачылі, каб такія самалёты заходзілі так далёка на ўсход ад сваіх звыклых місій над Чорным морам.