BE RU EN

WSJ: Украіна збівае да 97% «Шахедаў»

  • 23.05.2026, 21:13

Украінскія тэхналогіі барацьбы з дронамі прыцягваюць увагу ва ўсім свеце.

За гады поўнамаштабнай вайны Украіна стварыла адну з самых эфектыўных сістэм супрацьдзеяння дронам-камікадзэ.

На сёння краіна здольная збіваць да 97% «Шахедаў», якія Расія актыўна выкарыстоўвае для удараў па ўкраінскіх населеных пунктах, піша The Wall Street Journal са спасылкай на словы дарадцы прэзідэнта Украіны Аляксандра Камышына.

Каментуючы канфлікт на Блізкім Усходзе, Камышын заявіў, што быў здзіўлены адсутнасцю цікавасці да ўкраінскага досведу барацьбы з іранскімі беспілотнікамі з боку тых, хто пачаў аперацыю супраць Ірана.

Камышын падкрэсліў, што ўкраінскі бок гатовы перадаваць партнёрам назапашаны досвед барацьбы з дронамі-камікадзэ.

На фоне эскалацыі вакол Ірана, якая працягваецца, украінскія тэхналогіі ў сферы супрацьдзеяння беспілотнікам выклікаюць нарастаючую цікавасць у краін Блізкага Усходу.

Украінскія абаронныя кампаніі ўжо развіваюць супрацоўніцтва з партнёрамі з Саудаўскай Аравіі ў галіне беспілотных тэхналогій і супрацьдзеяння іранскім дронам.

Паводле меркавання экспертаў, далейшае ўзмацненне напружанасці на Блізкім Усходзе можа паскорыць развіццё такога супрацоўніцтва.

Кіраўнік саудаўскай кампаніі Science Technology Ідрыс аль-Закары заявіў, што ўкраінскія абаронныя тэхналогіі сёння запатрабаваныя дзякуючы здольнасці хутка адаптавацца да ўмоў сучаснай вайны.

Апошнія навіны