Названы даступны суперфуд, які дапамагае знізіць ціск
- 24.05.2026, 9:23
Ён ёсць у кожнага на кухні.
Пастаяннае павышэнне артэрыяльнага ціску з’яўляецца сур’ёзнай хваробай. Чалавек адчувае сябе больш напружаным, менш спакойным. Як аказваецца, часнык пры высокім ціску вельмі карысны.
Лячэбныя ўласцівасці часныку былі вядомыя людзям тысячы гадоў таму. Аднак цяпер гэтыя ўласцівасці атрымалі навуковае пацвярджэнне.
Пра гэта піша verywellhealt.
Часнык сапраўды мае дваістыя ўласцівасці: ён можа зніжаць ціск і абараняць пасудзіны, але адначасова выклікаць пабочныя эфекты і быць небяспечным для асобных груп людзей.
Актыўнае злучэнне — аліцын — утвараецца пасля здрабнення зубчыка і спрыяе пашырэнню пасудзін, паляпшае кровазварот і ўплывае на механізмы рэгуляцыі артэрыяльнага ціску.
«Пры гіпертанічнай хваробе ціск трэба пастаянна кантраляваць. Калі паказчыкі з цягам часу растуць, то дозу прэпаратаў таксама трэба павялічваць. А з дапамогай часныку можна ўтрымліваць ціск на больш-менш стабільным узроўні», — патлумачылі эксперты.
Да часночнай прафілактыкі і лячэння гіпертэнзіі можна прыступаць толькі пасля кансультацый з лекарамі, паколькі часнык валодае здольнасцю разрэджваць кроў і ўзаемадзейнічае ў арганізме з медыцынскімі прэпаратамі.
Аднак часнык, як лячэбны, а не прафілактычны натуральны сродак, адзначаюць дыетолагі і кардыёлагі, можа быць толькі дадаткам, а не заменай медыкаментознага лячэння.