BE RU EN

Гістарычны галоўпаштамт на Майдане пашкоджаны пасля атакі РФ

  • 24.05.2026, 12:36

Дырэктар «Укрпошты» адрэагаваў на ўдар па знакамітым аддзяленні ў Кіеве.

Галоўны «паштальён» Украіны выклаў фота пашкоджанага будынка. Ён заявіў, што яго хутка адрамантуюць.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне Ігара Смелянскага у «Тэлеграме».

На апублікаваных фота відаць, што пашкоджанні атрымаў фасад галоўпаштамта на Майдане. У дзвярах выбітыя шыбы. Таксама выбітыя вокны на некаторых паверхах будынка.

Аднак дырэктар «Укрпошты» паабяцаў хутка ўсё адрамантаваць.

Ён сказаў, што будынак і так планавалі абнавіць.

«Мы даўно планавалі яго крыху адрамантаваць — значыць, будзе магчымасць хутка аднавіць, як і ўсе іншыя нашыя аддзяленні пасля такіх начэй», — напісаў Смелянскі.

Нагадаем, што Кіеў пацярпеў ад адной з самых магутных атак гэтай ноччу. Атака была камбінаванай: дроны і балістычныя ракеты.

Апошнія навіны