Беспілотнікі СБУ паразілі важную для Масквы нафтаперакачвальную станцыю
- 24.05.2026, 14:19
Яна забяспечвае палівам буйныя нафтабазы вакол сталіцы РФ.
Служба бяспекі Украіны паразіла важную нафтаперакачвальную станцыю ў Уладзімірскай вобласці РФ, якая забяспечвае палівам Маскоўскі рэгіён.
Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.
«Выконваючы пастаўленыя прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім задачы, спецыялісты Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ паразілі лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю (ЛПДС) «Второво» ў Уладзімірскай вобласці РФ», — гаворыцца ў паведамленні.
Станцыя з'яўляецца важным вузлом у сістэме магістральных нафтапрадуктаправодаў і перакачвае сыравіну (пераважна дызельнае паліва) з нафтаперапрацоўчых заводаў цэнтральнай часткі РФ да экспартных партоў і ўнутраных спажыўцоў.
Яна забяспечвае палівам буйныя нафтабазы вакол Масквы і аэрапорты Шарамецьева, Дамадзедава і Внукава.
У выніку паспяховай атакі беспілотнікаў СБУ на аб'екце ўспыхнуў маштабны пажар плошчай 800 м².
«СБУ ужо рыхтуе новыя спецаперацыі. Інтэнсіўнасць удараў Украіны па тэрыторыі Расіі будзе толькі расці. Нашы далёкабійныя санкцыі будуць працаваць і надалей», — заявіў кіраўнік Службы бяспекі Яўген Хмара.