BE RU EN

Пуцін паказаў сваю слабасць

  • Сяргей Місюра
  • 24.05.2026, 16:07

Крэмль балюча рэагуе на ўдары па нафтавай галіне РФ.

Гэта быў не звычайны, а сапраўды ўнікальны абстрэл. Расіяне выкарысталі ўсе магчымыя на цяпер сродкі паражэння. Крылатыя ракеты: Х-101 з паветра, «Іскандэр-К» з зямлі і «Калібры» з мора. Балістычныя «Іскандэры» сёння прабілі купал СПА над Кіевам. «Цырконы» з Крыму — таксама не былі збіты.

Галоўная «вішанька» абстрэлу — прымяненне «Арэшніка» па маёй Белай Царкве. Я жыву ў Белай Царкве, і ўсё выдатна чуў — прылёт пустых балванак прыйшоўся па гаражным кааператыве зусім недалёка. Паводле інфармацыі штурпакоў — удар ішоў па нашым аэрадроме. Але запэўніваю вас, што гэта зусім розныя часткі горада. Нават з пахібкай у некалькі кіламетраў — паміж імі адлегласць яшчэ большая за любую пахібку.

Навошта ўсё гэта было зроблена і чаму запусцілі ажно 90 ракет — мне зразумела. Адказ за нашы ўдары; ім сапраўды балюча назіраць амаль штодзённае выгараньне магутнасцяў нафтаперапрацоўчых заводаў, нафтаперакачвальных станцый і лінейна-вытворчых дыспетчарскіх станцый. І, адпаведна, выгараньне грошай і магчымасцяў маштабавання. І нават рамонту. Яны разумеюць, што мы адкідваем іх у развіцці нафтавай галіны на гады назад. Будаўніцтва аднаго рэзервуара на 50 000 тон нафты займае два-тры гады. Мы ўжо дзесяткі іх спалілі.

Другі момант — яны пайшлі ва-банк. Пасля камбінаванага ўдару пасля 9 мая ў іх дакладна была палітычная лёгіка ўдару — з-за ганебнага дазволу правесці свой парад на Чырвонай плошчы. Абстралялі амаль усе вобласці, бязладна расцягнулі абстрэл амаль на суткі па часе. Нічога не паражана, а галоўнае — вайскоўцы палітычна далажылі, што адказалі за парад бункернаму дзеду. І яму гэта не спадабалася.

Сёння было зусім іншае планаванне. Сёння было такое адчуванне, што сам Пуцін назіраў за падзеямі, прычым у рэальным часе. Гэта як на вучэннях, калі на цэнтральную вышку палігона прыехаў вярхоўны — усім каманда даць мора агню. Начальнік назірае. І паколькі ўсё ваеннае кіраўніцтва будзе на вышцы — падрыхтоўка пачалася задоўга да гэтай атакі.

І таму з ваеннага пункту гледжання сёння ўсё было на больш высокім узроўні, чым папярэдняя атака. Спачатку «Кінжалы» на Старкон за нашай авіяцыяй, каб яна меней крылатых ракет збіла. Затым «Цыркон» паміж балістыкай — шмат балістыкі. Паўзы паміж залпамі — яны зараджалі пускавыя «Іскандэраў». Дадатковыя ракеты ўжо чакалі побач з пускавой — такога ўвогуле не памятаю. Атака не расцягнутая на суткі, усё кампактна, на тры гадзіны, з рознымі хвалямі і каардынацыяй.

Гэта вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўдзелу ўсіх відаў і родаў войскаў.

Гэтую камбінаваную атаку я сапраўды называю ва-банкам, бо падрыхтоўка да яе пачалася і рабілася ўпершыню за доўгія гады пры ўдзеле самога Пуціна. Менавіта ён зрабіў зварот да нашых вайскоўцаў, менавіта ён папярэдзіў аташэ іншых краін, што будзе прымяненне міжкантынентальнай балістычнай ракеты. Гэта найвышэйшы ўзровень гатоўнасці — «глаўпалкоўнік» асабіста ўпрагаецца ў камбінаваную атаку. Паказаць ахласу — ён яшчэ можа. Паказаць Кітаю — тое самае. Да свету яму па барабане — ахласу і Кітаю патрэбная карцінка, што ён не хлопчык для біцця.

Таму — ва-банк. Больш такіх атак не будзе мінімум да восені. А пасля выбараў у ЗША будзе яшчэ лепш відаць. Але і ў нас да восені яшчэ мора працы па аб'ектах, якія яны ўсё меней могуць абараняць ад нашых дронаў.

Яшчэ адзін аспект падымае гэтая атака. Расіяне дагэтуль нас не разумеюць. Яны ўсё яшчэ спадзяюцца, што пасля такіх атак і адключэнняў святла зімой мы будзем майданіць і выходзіць супраць улады. Што нас можна інфармацыйна расхістаць, а не наадварот — аб'яднаць. І яны раз за разам робяць гэтую памылку.

Сёння раніцай толькі прарасійскі алень можа падумаць, што нам трэба спыняць вайну і пераставаць бамбіць адно аднаго.

Гэтаму і хочуць іх ІПСОшнікі. У 2022 годзе яны вельмі добра спраўляліся са сваімі задачамі, прызнаю. Але цяпер ім ужо патрэбен дзед з паперкай для звароту да ЗСУ, каб заканчвалі вайну. Яны не разумеюць, што гэтыя абстрэлы толькі аб'ядноўваюць нас. Бо кожная такая ўнікальная атака паказвае нам, што ім вельмі балюча, і што гэта яны, а не мы, пастаянна «адказваюць» за нашыя дакладныя ўдары.

Мы адбудуем «Квадрат», рынак на Лук'янаўцы і Музей Чарнобыля. Але ніколі такая атака не здолее зрабіць з нас баязліўцаў і не прымусіць нас перастаць страляць па іх. Варыянт «здацца» я нават не прапаную. Толькі гарэнне балот і адключэнне іх ад свету. Каб толькі з «бульбашом» было пагаварыць, як справы ў Орбана спытаць.

Мы і без святла бачым, што яны піда***сы. І такія ва-банкі паказваюць, што нам засталося значна меней часу чакаць іх падзення. Амінь.

Сяргей Місюра, Facebook

Апошнія навіны