Макрон пагаварыў з Лукашэнкам па тэлефоне
- 24.05.2026, 16:17
Перад гэтым прэзідэнт Францыі патэлефанаваў Зяленскаму.
Прэс-служба дыктатара Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра яго тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Адзначаецца, што размова адбылася нібыта «па ініцыятыве французскага боку».
Лукашэнка і Макрон «абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці», — гаворыцца ў паведамленні.
Перад размовай з Аляксандрам Лукашэнкам французскі лідар патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму пасля начной масіраванай расійскай атакі па Кіеву. Макрон асудзіў удар, у выніку якога былі пашкоджаныя жылыя дамы, школы, музей Чарнобыля, Нацыянальны мастацкі музей Украіны і іншыя аб’екты. Паводле даных украінскага боку, у Кіеве пацярпелі 77 чалавек, двое загінулі.