Усік распавёў, што было самым складаным у баі з Верхувенам
- 24.05.2026, 20:58
Украінскі баксёр прызнаўся, што яму давялося «разгадаць код» суперніка.
Нідэрландскі баксёр Рыко Верхувен аказаўся складаным супернікам для ўкраінца Аляксандра Усіка, паколькі пра яго тактыку бою і фізічныя магчымасці дагэтуль практычна нічога не было вядома. Пра гэта Усік распавёў на прэс-канферэнцыі пасля бою.
Па словах украінскага байца, рыхтавацца да паядынку супраць Верхувена было нялёгка, бо інфармацыі пра яго менавіта як пра баксёра амаль не было.
«У кікбаксінгу гэта адно: ён з рукамі, з нагамі. А ў боксе ў яго адзін паядынак і пара раундаў. Не было ніякай інфармацыі, каб разабраць», — паскардзіўся Усік.
Па словах украінца, Верхувен аказаўся вельмі сканцэнтраваным, а яго каманда добра падрыхтавалася.
Усік дадаў, што яму трэба было «разгадаць код» суперніка, і гэта ўдалося зрабіць у 11-м раундзе, калі прайшоў удар знізу.
«Трэба было разгадаць той код. І ён прыйшоў — 11-ы раунд, знізу прыляцела», — адзначыў баксёр.
На словы пра тое, што бой маглі спыніць занадта рана, Усік адказаў, што рэферы якраз і патрэбны для абароны баксёра ад лішняй шкоды.
«Рэферы — гэта чалавек, які пастаўлены ў рынг для таго, каб чалавек як мага менш атрымаў шкоды. Ён прымае рашэнне. Лепш непрыгожа перамагчы, чым прыгожа прайграць», — дадаў украінец.