Яраслаўль пад ударам: перакрыта траса на Маскву
- 25.05.2026, 7:36
Грымяць выбухі.
У ноч на панядзелак, 25 мая, Яраслаўскую вобласць атакавалі беспілотнікі. З-за гэтага мясцовыя ўлады часова перакрылі рух транспарту на выездзе з горада ў напрамку Масквы.
Пра атаку беспілотнікаў заявіў губернатар Яраслаўскай вобласці Міхаіл Еўраеў.
«З мэтай забеспячэння бяспекі перакрыты рух транспарту на выездзе з Яраслаўля ў бок Масквы ад скрыжавання Маскоўскага праспекта з Паўднёва-Заходняй акружной», — заявіў ён.
Еўраеў таксама паведаміў пра працу сіл СПА.
22 мая прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Сілы абароны Украіны атакавалі дронамі нафтаперапрацоўчы завод у Яраслаўлі.