Супертанкер прарваў блакаду Армузскага праліва
- 25.05.2026, 8:57
Ён накіроўваецца ў Кітай.
Ачарговы супертанкер з іракскай нафтай здолеў перасекчы амерыканскую лінію марской блакады і выйсці ў Аравійскае мора на фоне перамоваў, што працягваюцца, паміж ЗША і Іранам аб аднаўленні суднаходства праз Армузскі праліў.
Як паведамляе Bloomberg, танкер Eagle Verona загрузіўся на тэрмінале ў Басры яшчэ 28 лютага і з таго часу заставаўся заблакаваным. Цяпер судна накіроўваецца ў кітайскі порт Нінбо, куды павінна прыбыць 12 чэрвеня.
Напярэдадні Армузскі праліў таксама пакінуў газавоз Al Hamra. Гэта першы рэйс са звадкаваным газам у Індыю з пачатку абвастрэння канфлікту вакол Ірана.
Паводле інфармацыі іранскага агенцтва ISNA, за апошнія суткі пасля атрымання дазволу ад Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі праз праліў прайшлі 33 судны.
У сваю чаргу амерыканскі бок заявіў, што за шэсць тыдняў марской блакады іранскіх партоў яго сілы перанакіравалі больш як 100 камерцыйных суднаў.
Тым не менш значная частка суднаў па-ранейшаму застаецца заблакаванай у Персідскім заліве пасля таго, як Іран фактычна перакрыў Армузскі праліў у канцы лютага ў адказ на амерыкана-ізраільскія ўдары.