BE RU EN

На беларускіх трасах пачалі дзейнічаць летнія абмежаванні

  • 25.05.2026, 10:37

Мінтранс увёў часовыя меры для захавання дарожнага пакрыцця.

Часовыя меры Мінтранса ўводзяцца штогод і накіраваныя на захаванне дарожнага пакрыцця.

На рэспубліканскіх дарогах Беларусі пачалі дзейнічаць часовыя абмежаванні на восевыя нагрузкі транспартных сродкаў.

Гэтая мера прадугледжаная пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый №17, прынятай 5 мая бягучага года.

Так, з 25 мая па 31 жніўня на аўтамабільных дарогах рэспубліканскага значэння з асфальтабетонным пакрыццём з 11:00 да 20:00 пры тэмпературы вышэй за +25°С дапускаецца максімальная нагрузка на адну вось не больш за 6 т.

Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажырскі транспарт, аўтамабілі, што перавозяць жывых жывёл, кветкі, гуманітарную дапамогу, дарожныя сумесі і бетон, небяспечныя грузы, кармы, зерне і насенне, малако і малочныя прадукты, пошту, хуткапсавальныя грузы і грузы, звязаныя з ліквідацыяй НС і наступстваў ДТЗ, і іншыя.

Таксама абмежаванні не дзейнічаюць для колавых трактароў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

Апошнія навіны