BE RU EN

Расія выкарыстала неба Беларусі для атакі на Кіеў

  • 25.05.2026, 11:22

Расійскія дроны заходзілі ва Украіну праз Гомельшчыну.

З ночы 23 мая, калі Расія пачынала адну з самых маштабных паветраных атак на Кіеў, з тэрыторыі Беларусі ва Украіну ляцелі расійскія дроны. Першыя паведамленні маніторынгавых каналаў пра гэта з’явіліся каля 05:20, паведамляе «Флагшток».

У гэты час украінскі маніторынгавы канал «Рында мониторит» праінфармаваў, што «на працягу ночы адзначаліся неаднаразовыя залёты БПЛА з тэрыторыі Беларусі, цяпер адзін з іх рухаецца ў бок Чарнобыльскай зоны адчужэння».

А ў 06:11, 06:45 і 06:54 той жа канал паведаміў пра новыя залёты беспілотнікаў па аналагічным маршруце. А ў 07:06 ён праінфармаваў, што чарговы дрон рухаецца з тэрыторыі Беларусі ў бок Прыпяці. А ў 10:10 адбыўся яшчэ адзін залёт у тым жа накірунку.

Сітуацыя паўтарылася і наступнай ноччу, перад запускам Расіяй ракет. А ў 02:31 чарговы БПЛА зайшоў з тэрыторыі Гомельшчыны курсам на Чарнобыль, у 02:33 — курсам на Аўруч, у 02:40 — зноў курсам на Чарнобыль.

Залёты пацвярджаліся паведамленнямі і на іншых украінскіх маніторынгавых каналах. Усяго 23–24 мая зафіксавана мінімум 9 залётаў. Зыходзячы з апублікаваных схем, гэта тыя беспілотнікі, якія РФ запусціла з Бранскай вобласці і якія рухаліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, неаднаразова перасякаючы яе.

Апошнія навіны