«Сухапутны мост» Пуціна руйнуецца
- Ігар Луцэнка
- 26.05.2026, 10:56
Украіна прыступіла да ізаляцыі Крыму.
Расіяне прызналі: сухапутны калідор у Крым афіцыйна знаходзіцца пад агнявым кантролем Украіны. Крым цяпер ператвараецца для расіян у «лагістычны востраў».
Новую пабудаваную трасу з тэрыторыі РФ да Джанкоя «губернатар» Сальда закрыў сваім пісьмовым распараджэннем. «Паведамляюць пра дзясяткі спаленых украінскімі дронамі бензавозаў і грузавікоў».
Абмежаванне не датычыць грузаў ваеннага прызначэння, спецыяльных грузаў, асобных сацыяльна значных прадуктовых тавараў першай неабходнасці і т. п.
Нагадаю, што асноўным на сёння патэнцыйным дасягненнем для Масквы ў ходзе крывавай і працяглай вайны ў 2022–2026 гадах расіяне маглі б лічыць стварэнне сухапутнага калідора ў Крым.
Цяпер ужо ясна, што гэта дасягненне эфемернае, рэальнасць такая: сіне-жоўтыя дроны ўжо над калідорам, грамадзянскім ехаць забаронена. Крым для РФ становіцца заморскай тэрыторыяй.
І на гэтым, вядома, мы не спынімся.
Як пішуць тыя ж расіяне, гэтыя ж дроны расчышчаюць дарогу да Крымскага моста. Ён, калі хто не ведае, ужо часткова перакрыты — бо СБУ ў свой час сур'ёзна пашкодзіла збудаванне выбухам грузавіка, таму цяпер расіяне не спяшаюцца прапускаць праз яго буйнагабарытны транспарт.
Аперацыя па нейтралізацыі гэтай транспартнай артэрыі можа стаць наступным этапам.
Зараз украінскія дроны ўжо над Мелітопалем і Марыупалем. І пытанне, калі яны будуць над Керчам абстрэльваць падраздзяленні агрэсара, якія прыкрываюць ад цяжкіх беспілотных катэраў апоры Крымскага моста, — гэта толькі пытанне часу. Часу працы ўкраінскіх інжынераў.
Ігар Луцэнка, «Фэйсбук»