BE RU EN

Як выглядае новая банкнота наміналам 200 рублёў

  • 26.05.2026, 15:09

Яна з'явіцца ў звароце ўжо з 1 чэрвеня.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прадставіў абноўленую банкноту, якая паступіць у зварот ужо з 1 чэрвеня.

Новая банкнота выпушчана ў межах планаванага абнаўлення дызайну і ахоўных элементаў банкнот узору 2009 года. Таксама гэта дазволіць паступова замяніць зношаныя і пашкоджаныя банкноты на новыя, прыдатныя для далейшага выкарыстання.

Што змянілася:

— факсіміле подпісу былога кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча заменена на актуальны подпіс цяперашняга кіраўніка Рамана Галоўчанкі;

— замест азначэння ўзору «2009» цяпер пазначаны год уводу ў зварот — «2026»;

— на ліцавым баку дададзена назва архітэктурнага аб'екта — Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава;

— мадэрнізаваны ахоўны комплекс: з'явіўся дадатковы вадзяны знак-філігрань, пашырана ахоўная нітка з візуальнымі эфектамі, а сама папера стала больш трывалай, што павысіць зносаўстойлівасць і тэрмін службы банкноты.

Апошнія навіны