Украінскія памежнікі абверглі абсурдную заяву Вольфовіча
- 26.05.2026, 15:47
Кіеў заявіў пра хлусню рэжыму Лукашэнкі.
Рэжым Лукашэнкі сцвярджае пра так званыя штодзённыя спробы перасячэння ўкраінскімі беспілотнікамі беларускай мяжы. Украінскія памежнікі заявілі пра абсурднасць гэтых заяў.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфовіч 26 мая ў Маскве на пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ заявіў, што быццам штодня сродкі СПА фіксуюць рэгулярнае перасячэнне мяжы Беларусі і Украіны баявымі БПЛА і «іх падзенне на тэрыторыі», піша БелТА.
«У некаторых выпадках гэта не выпадковыя атакі, а спробы паразіць элементы памежнай інфраструктуры, прыкрываючыся нібыта выпадковымі залётамі. Толькі за апошні тыдзень іх было 116. Да іх 59 разоў прымянялі сілы дзяжурнай службы», — сцвярджае ён.
Прадстаўнік ДПСУ Андрэй Дземчэнка у каментары для «Украінскай праўды» назваў гэтыя заявы «абсурднымі» і адзначыў, што гэта «чарговая спроба Беларусі абвінаваціць у нечым Украіну і перакласці адказнасць».
«У мяне пытанне — дык колькі ж даводзілася сябе стрымліваць, каб маўчаць пра такія „правакацыі“ ўкраінцаў. І да таго ж іх СПА, верагодна, можа фіксаваць толькі ўкраінскія сродкі, бо тое, што залятае ва Украіну з Беларусі, яны чамусьці не фіксуюць», — сказаў Дземчэнка.