BE RU EN

«Мадзяр» — Лукашэнку: Першыя 500 мэтаў ужо на алоўцы

  • 26.05.2026, 19:02

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны зноў папярэдзіў беларускага дыктатара.

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі заявіў, што Кіеў ужо вызначыў першыя 500 мэтаў у Беларусі, куды будзе нанесены ўдар у адказ у выпадку нападу з боку Мінска.

Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«Мінскаму гаўляйтару Лукашэску: пёс, які брэша, не кусае. Драпежная птушка — не такая. Першыя 500 мэтаў ужо на алоўцы. Бясплатная і вельмі практычная парада: не лезь на вочы Украіне», — напісаў «Мадзяр».

Вайсковец таксама пракаментаваў пагрозы Масквы паўтарыць удары па Кіеву.

«Трымайце мяне сямёра, бо за сябе не ручаюся. Дык вось пра лаўрушкінскае «білі слаба, будзем біць моцна» і «сістэмныя і паслядоўныя ўдары па Кіеву»: добрыя боты, трэба браць. Нафтаная антылопа, з-пад капытоў якой бесперапынна чаканяцца залатыя дынары, ужо «не трымае фанеру» (на мове дэсантнікаў): ТЭК і абаронка адчулі эфект «глыбіннага пранікнення». Вядома, не смяротна, усё аднаўляецца, хоць і ў розныя тэрміны. Але, чорт вазьмі, як жа гэта тэндэнцыйна і сімвалічна — сугуба па-лаўрушкінску, «сістэмнымі і паслядоўнымі ўдарамі», — напісаў Мадзяр.

Апошнія навіны