Еўрасаюз выклікаў часовага паверанага ў справах РФ
- 26.05.2026, 19:04
З-за пагроз дыпламатам.
Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) выклікала выконваючага абавязкі пастаяннага прадстаўніка РФ пры ЕС у сувязі з пагрозамі Масквы, якая заклікала замежных грамадзян і дыпламатаў пакінуць Кіеў.
Пра гэта 26 мая паведаміла у сацыяльнай сетцы X прадстаўніца EEAS Анітта Хіпер.
Паводле яе слоў, дзеянні РФ з'яўляюцца недапушчальнай эскалацыяй. У Бруселі заклікаюць Маскву спыніць нанясенне ўдараў па грамадзянскім насельніцтве і прыступіць да сапраўдных мірных перамоваў, пачаўшы з поўнага і безумоўнага спынення агню. «Дэлегацыя ЕС ва Украіне застаецца ў Кіеве», — падкрэсліла Хіпер.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце, выконваючым абавязкі пастаяннага прадстаўніка РФ пры ЕС і Еўратаме ў Бруселі з 27 лістапада 2024 года значыцца Карэн Малаян.