У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія ягады
- 26.05.2026, 19:16
Цэны ўражваюць.
У мінскіх супермаркетах у маі ўжо можна набыць беларускую маліну, прычым ад некалькіх вытворцаў. Аднак кошт пакуль не самы прыемны — «Точка» распавядае падрабязнасці ягаднага шопінгу, які часткова шакуе.
У мінскіх супермаркетах заўважылі маліну ўраджаю 2026 года. Яе вырасцілі адразу некалькі беларускіх гаспадарак.
Але цэны на нашыя ягады даволі цікавыя.
Напрыклад, адна ўпакоўка будзе каштаваць 23,1 рубля за 125 г. У пераліку на кілаграм атрымліваецца ўнушальная сума — 184,8 рубля.
Ёсць і крыху танней. Каробачку беларускай маліны вагой 200 г можна купіць за 23,85 рубля (119,25 за кг), а падобную ўпакоўку можна знайсці за 27,75 рубля (138,75 за кг).