Гучныя выбухі ў Крыме: знішчаны штаб ВПС Чарнаморскага флоту РФ
- 27.05.2026, 7:38
Севастопаль і Сімферопаль у агні.
У часова акупаваным Крыме 27 мая прагрымелі выбухі. Гучна было ў Сімферопалі і ў Севастопалі.
У прыватнасці, паведамляецца пра прылёт па будынку штаба Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флоту — асноўнага органа кіравання пасля знішчэння галоўнага штаба. Пра гэта піша «Крымскі вецер».
Выбухі ў Севастопалі
Пра выбухі ў Севастопалі «Крымскі вецер» паведаміў раніцай 27 мая. У канале з'явіўся фотаздымак з дымам, які падымаўся над месцам верагоднага прылёту, і каментарыем: «У Севастопалі такі нешта добра гарыць у раёне бухты».
За лічаныя хвіліны ў «Крымскім ветры» назвалі верагодную мэту ўдару па Севастопалі.
«У Севастопалі прылёт у будынак штаба ВПС Чарнаморскага флоту РФ на вуліцы Гогаля, паведамляе падпісчык. Як мы раней паведамлялі, пасля знішчэння галоўнага штаба ЧФ штаб ВПС выкарыстоўваюць як месца асноўнага органа кіравання. Пажар у гэтым або ў суседнім будынку», – адзначылі там, дадаўшы фота будынка штаба.
Новыя фота з горада, паводле даных «Крымскага ветру», толькі яшчэ раз пацвердзілі першапачатковую выснову.
«Падаецца, сапраўды «падкурылі» штаб ВПС ЧФ», – піша канал.
«Машыны хуткай дапамогі едуць у цэнтр Севастопаля з розных канцоў горада, паведамляюць падпісчыкі. Нагадаем, там два пажары – у раёне Севастопальскай бухты і ў раёне штаба ВПС ЧФ РФ», – адзначыў «Крымскі вецер» каля 06:30.
Выбухі ў Сімферопалі
У Telegram-канале Exilenova+ тым часам паведамілі, што гучна было таксама ў акупаваным Сімферопалі.
«Паведамляюць пра выбухі ў Сімферопалі», – адзначылі там, дапоўніўшы паведамленне відэа з месца.
А «Крымскі вецер» паведаміў пра працу расійскай СПА ў раёне Таўрычаскай ЦЭС пад Сімферопалем (фота зроблена ў 05.02).
Паводле даных канала, пасля выбухаў у небе бачны дым, а па горадзе памчаліся «машыны з сірэнамі» – ці то «хуткія», ці то пажарныя.
У Z-пабліках тым часам пачалі пісаць пра «ракетную атаку» з боку Украіны.