Танкер РФ спрабаваў прарвацца на Кубу — ЗША яго не пусцілі
- 27.05.2026, 9:07
Пасля амаль месяца дрэйфу ў Саргасавым моры судна змяніла курс.
Злучаныя Штаты Амерыкі не дазволілі танкеру РФ Universal прайсці да Кубы. Пасля амаль месяца дрэйфу ў Саргасавым моры судна змяніла курс і накіравалася на поўдзень, піша The Insider.
Танкер выйшаў з расійскага порта Вистино і 6 красавіка пакінуў Балтыйскае мора ў суправаджэнні расійскага карвета.
На шляху праз Атлантыку яго таксама суправаджалі ваенныя караблі РФ. Пры гэтым судну ўдалося прайсці праз Ла-Манш, нягледзячы на заявы брытанскага прэм'ер-міністра Кіра Стармера аб намеры Лондана затрымліваць расійскія судны, якія трапілі пад санкцыі.
Танкер Universal знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Еўрасаюза. Вашынгтон увёў абмежаванні супраць судна ў студзені 2025 года, а ЕС уключыў яго ў санкцыйны спіс у маі. Афіцыйная прычына — перавозка расійскай нафты з выкарыстаннем «практык суднаходства падвышанай рызыкі».