Моцны вецер валіў дрэвы ў Мінску
- 27.05.2026, 12:56
Фотафакт.
Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе ў Мінску. Дрэва ўпала каля спуску з боку вуліцы Леніна да вуліцы Нямігі.
Сіноптыкі папярэджвалі, што сёння па краіне і ў Мінску чакаецца моцны вецер, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.