Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Рымскім Львам XIV
- 27.05.2026, 13:09
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі распавёў пантыфіку пра сітуацыю ў Беларусі.
Беларускі праваабаронца, былы палітвязень і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сёння сустрэўся з Папам Рымскім Львам XIV.
Падчас сустрэчы ён распавёў пантыфіку пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, папрасіў малітваў і ўвагі да гуманітарнай катастрофы, якая разгортваецца ў краіне.
Telegram-канал «Хрысціянская візія» абяцае расказаць падрабязнасці сустрэчы.
Як пісаў сайт Charter97.org, раней Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каролем Навроцкім.