BE RU EN

Калумбійцы шакіравалі беларуса адной песняй

  • 27.05.2026, 17:46

Відэа стала вірусным.

Калумбійскі гурт Los Iankovers апублікаваў відэа з чат-рулеткі — сацсеткі, дзе можна пагутарыць са выпадковымі людзьмі праз вэб-камеру. Фронтмэн гурта Янко Багдан Пеньяфорт Лобунец наткнуўся на беларуса. Спачатку яны заспявалі яму ўкраінскую песню. Наш суайчыннік быў шакаваны, што калумбійцы спявалі па-ўкраінску без акцэнту.

Потым Янко заспяваў яму песню «Ехаў Ясь на кані» — у беларуса прапаў дар мовы.

Відэа стала вірусным у сеціве і сабрала дзясяткі тысяч праглядаў.

Сам Янко Багдан Пеньяфорт Лобунец мае глыбокія ўкраінскія карані. Яго маці — украінка, а бацька — калумбіец.

Апошнія навіны