BE RU EN

Украінка, якая выступае на Ралан Гарос, носіць з сабой шэўрон полка Каліноўскага

  • 27.05.2026, 18:28

Аляксандра Алійнікава перадала прывітанне ўсім беларускім добраахвотнікам.

Украінская тэнісістка Аляксандра Алійнікава, якая выступае на Ралан Гарос, носіць у спартыўнай сумцы шэўрон полка Каліноўскага. Сюжэт пра гэта падрыхтаваў тэлеканал «Белсат».

Дзяўчына кажа, што атрымала шэўрон ад бацькавых пабрацімаў з фронту. Яна перадала прывітанне ўсім беларускім добраахвотнікам.

Арганізатары тэніснага турніру забаранілі ўкраінцы публічна дэманстраваць гэты шэўрон падчас матчаў. Таму яна знайшла для яго месца ў адной з кішэняў сумкі.

Напярэдадні Алійнікава перамагла ў першым раўндзе асноўнай сеткі Ралана Гароса расійскую тэнісістку Алену Прыданкіну.

Фото: Белсат

Апошнія навіны