BE RU EN

OpenAI укладзе $250 млн у даследаванне ўплыву ШІ на эканоміку

  • 27.05.2026, 19:27

Арганізацыя збіраецца даследаваць уплыў ШІ на рынак працы, занятасць і заробкі.

OpenAI Foundation — некамерцыйная арганізацыя, летась вылучаная з кампаніі OpenAI і якая валодае ў ёй 26-працэнтнай доляй, — укладзе $250 млн у вывучэнне таго, як штучны інтэлект (ШІ) ўплывае на эканоміку. Яна, у прыватнасці, збіраецца даследаваць уплыў ШІ на рынак працы, занятасць і заробкі.

OpenAI Foundation збіраецца выдзяляць грошы на праграмы адаптацыі работнікаў і супольнасцяў да распаўсюджання ШІ, павышэння эканамічнай бяспекі і больш раўнамернага размеркавання выгод ад укаранення такіх тэхналогій.

У сакавіку OpenAI паведаміла пра планы ўкласці $1 млрд у розныя некамерцыйныя праекты. Цяпер OpenAI Foundation канкрэтызавала гэтыя планы. Арганізацыя збіраецца сфармаваць уласную каманду даследчыкаў, а таксама выдзяляць гранты на навуковую працу ў гэтай сферы. «Мы зыходзім з меркавання, што ШІ акажа велізарны ўплыў на эканоміку і што мы дрэнна ўяўляем сабе, якім менавіта будзе гэты ўплыў і да чаго ён прывядзе», — адзначыла сукіраўніца OpenAI Foundation Дыўя Сіддхарт.

Апошнія навіны