BE RU EN

Шайгу баіцца распаўсюджвання радыкальнага ісламу ў Расіі

  • 27.05.2026, 20:13

Сваімі страхамі ён падзяліўся на форуме сакратароў саветаў бяспекі ў фармаце «Цэнтральная Азія — Расія».

Расіі і краінам Цэнтральнай Азіі пагражаюць распаўсюджванне радыкальнага ісламу і нетрадыцыйных рэлігійных плыняў. Да такой высновы прыйшоў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу/b>, выступаючы на трэцяй сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі ў фармаце «Цэнтральная Азія — Расія».

«Вельмі актуальнай для рэгіёна застаецца пагроза распаўсюджвання экстрэмісцкіх ідэй, у тым ліку радыкальнага ісламу. Працягваецца вербоўка баевікоў і тэрарыстаў, іх пранікненне ў нашы краіны звонку», — адзначыў спадар Шайгу (цытата паводле ТАСС).

На думку сакратара Саўбеза РФ, «гэтыя фактары, а таксама распаўсюджванне нетрадыцыйных рэлігійных плыняў, павелічэнне колькасці іх прапаведнікаў і паслядоўнікаў негатыўна ўплываюць на ўнутрыпалітычную абстаноўку».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Шайгу заявіў, што ў барацьбе з экстрэмізмам расійскія партнёры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку. Ён удакладніў, што РФ гатова прыняць больш студэнтаў для атрымання ісламскай адукацыі ў духоўных навучальных установах.

Апошнія навіны