Reuters: Адзін з найбуйнейшых пакупнікоў расійскай нафты скарачае імпарт да мінімуму
- 27.05.2026, 20:27
Што стала прычынай.
Турцыя ў маі плануе скараціць закупы расійскай нафты маркі Urals да найніжэйшага ўзроўню за апошнія паўтара года.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Паводле даных аналітычных кампаній Kpler і LSEG, імпарт нафты Urals у Турцыю ў маі ў сярэднім складзе каля 161 000 барэляў за суткі. Для параўнання, у студзені-красавіку гэты паказчык складаў 189 000 барэляў, а ў маі мінулага года — 302 000 барэляў.
Як адзначаюць крыніцы на рынку, Анкара прывыкла да вялікіх зніжак на сыравіну з РФ і пакуль не гатовая набываць нафту па больш высокіх цэнах. Акрамя таго, на падзенне паставак паўплываў растучы попыт у Азіі, у прыватнасці ў Індыі, куды Расія актыўна перанакіроўвае свае рэсурсы.
Турцыя застаецца трэцім у свеце імпарцёрам нафты з Расіі пасля Індыі і Кітая. Краіна ў асноўным купляе менавіта марку Urals.
Аднак зараз турэцкі бок часткова кампенсуе скарачэнне гэтых паставак за кошт павелічэння імпарту сумесі CPC з Каспійскага рэгіёна. Гэты сорт нафты пастаўляецца на рынак як з Расіі, так і з Казахстана.